Прэзентацыя беларускага электроннага рамана пра оперу ў кнігарні "логвінаЎ"
13 снежня 2012
Адрас кнігарні "логвінаЎ": Незалежнасці 37а.
Уваход (сва)вольны. Чакаецца піяніна ў кустах.
Крыху пра раман. У оперным тэатры гораду N існуе дзіўны звычай: маўляў, нельга даробліваць працу за калегам, які заўчасна і раптоўна памёр. Нельга спяваць і танчыць чужую партыю, нельга гартаць партытуру з пазнакамі дырыгента-нябожчыка. Але што рабіць, калі такая “чужая праца” — твая запаветная мара? Галоўны герой вырашае рызыкнуць і згуляць з лёсам, хоць вынік той гульні прадказальны…