№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя кнігі “Сучаснае шведскае апавяданне” - 9 чэрвеня

2 чэрвеня 2009

Прэзентацыя кнігі “Сучаснае шведскае апавяданне” - 9 чэрвеня
Кнігу “Сучаснае шведскае апавяданне” прэзентуюць 9 чэрвеня з 18.00 да 20.00 у Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3).

Наведвальнiкаў чакае незабыўная сустрэча з Паслом Швецыі Стэфанам Эрыксанам, а таксам Валянцiнам Акудовiчам, фiлосафам i лiтаратуразнаўцам.

Музыкай i песнямi гасцей парадуюць Улад Бубен, Зміцер Вайцюшкевіч i Вiктар Шалкевіч.

Перакладчыкi Яўгенія Гарунова, Вольга Цвірка, Наста Лабада, Ганна Марчанка, Марына Фоніна, Дар’я Вашкевіч, Настасся Савік, Люба Варашуха прачытаюць урыўкi апавяданняў з кнiгi.

А таксама выступяць Мортэн Франкбю (дырэктар Цэнтра шведскiх даследаванняў), Вольга Рызмакова (куратар праекта ад Цэнтра шведскіх даследаванняў), Міхась Башура (куратар праекта ад выдавецтва “Галіяфы”).

Прагучаць вершы Змітра Вішнёва на шведскай i беларускай мовах.

Вядучы прэзентацыi – бард, паэт i акцёр Віктар ШАЛКЕВІЧ.

Уваход вольны.

Чытайце таксама

418