№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Пісьменнікі правалілі экзамен па літаратуры

13 лістапада 2009

Пісьменнікі правалілі экзамен па літаратуры
Праграма для ацэнкі звязных тэкстаў была распрацаваная ў Амерыцы, дзе яна ўжо ўжываецца ў адукацыі. Брытанцы, якія абмяркоўваюць магчымасць увядзення гэтай распрацоўкі ў сваіх школах, пратэставалі яе, загнаўшы ў яе ўрыўкі з вядомых твораў.

У выніку пра Хэмінгуэя кампутар заявіў: «Нядбайны ў стылі пісьма і абыходжанні са слоўнікавым запасам», пра драматычны ўрывак з «Уладара мух» Голдынга – «Неакуратная і хаатычная структура сказаў», а эпізод з «Заваднога апельсіна» быў проста прызнаны «нечытэльным».

Дасталося і знакамітай прамове Ўільяма Чэрчыля, сказанай ім у 1940 годзе і прысвечанай бітве за Брытанію. Кампутар заявіў, што прэм'ер-міністр часта паўтарае адны словы, а іншыя выкарыстоўвае няправільна.

The Guardian дадае, што першыя сказы Бібліі таксама былі раскрытыкаваныя за паўтаральнасць і малы слоўнікавы запас. Дыкенс таксама паўтараецца, Джон Дон стаў «нечытэльным», і толькі Джэйн Остэн атрымала пахвалу за правільную пунктуацыю і структуру сказаў.

Пра ўвядзенне дадзенай сістэмы для ацэнкі рэальных школьных экзаменаў у Брытаніі ў наш час гаворкі не ідзе. Брытанскі чыноўнік ад адукацыі Грэм Херберт (Graham Herbert) апавёў, што ў ЗША вучні ўжо навучыліся ашукваць кампутар, вывучыўшы асаблівасці стылю, які праграма лічыць аптымальным.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

425