№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Дэбютная кніга Юліі Шаровай ужо ў інтэрнэце

18 снежня 2012

Дэбютная кніга Юліі Шаровай ужо ў інтэрнэце

СПАМПАВАЦЬ pdf


СПАМПАВАЦЬ fb2

“Кніга пра тое, як чалавек вырашыў згуляць са сваім лёсам. Вырашыў пайсці супраць пэўнага наканавання і не пабаяцца гэтага наканавання. Неяк перамагчы свае страхі. І ў выніку ён выходзіць пераможцам”, — расказала Еўрарадыё Юлія Шарова.

Падзеі кнігі, жанр якой аўтар вызначае як “DRAMMA GIOCOSO ў двух актах”, адбываюцца ў Расіі. Галоўны герой — беларус, ён працуе ў Расіі, але звязаны з нашай краінай.

“Зразумела, там ёсць выхад на беларускую тэматыку. Ён ставіць оперу Моцарта "Дон Джавані" ў оперным тэатры расійскага горада N. У выніку ён пачынае перажываць тое, што адбываецца ў оперы, тэатр урываецца ў ягонае жыццё”, — дадае пісьменніца.

Інфармацыя пра кнігу:

Рэдактар — Марыя Мартысевіч
Карэктар — Галіна Рабянкова
Вёрстка — Галіна Васілеўская
Дызайн постэра — Святлана Азончык

Мінск / Логвінаў / 2012 ISBN: 978-985-562-27-4

Апісанне: “У оперным тэатры горада N існуе дзіўны звычай: маўляў, нельга дарабляць працу за калегам, які заўчасна і раптоўна памёр. Нельга спяваць і таньчыць чужую партыю, нельга гартаць партытуру з пазнакамі дырыгента-нябожчыка. Але што рабіць, калі такая “чужая праца” — твая запаветная мара? Галоўны герой вырашае рызыкнуць і згуляць з лёсам, хоць вынік той гульні прадказальны…”
паводле euroradio.fm

Чытайце таксама

436