Пяць тысяч скруткаў Мёртвага мора выклалі ў інтэрнэт
20 снежня 2012
У верасні 2011 году ў інтэрнэце сталі даступныя фрагменты першых пяці скруткаў, апрацаваных у рамках праекту. Па малюнках можна ажыццяўляць пошук тэксту.
Скруткі Мёртвага мора, якія называюць таксама кумранскімі скруткамі, былі знойдзеныя ў пячорах недалёка ад старажытнага паселішча Кумран на Мёртвым моры ў 1947 годзе. Скруткі датуюцца III ст. да н.э. — I ст. н.э. У іх утрымліваюцца самыя старажытныя біблейскія рукапісы. Паводле адной з версій, іх стваралі эсэі — удзельнікі аскетычнай іудзейскай секты, якія жылі ў Кумране. Паводле іншай версіі, скруткі былі створаныя ў Ерусаліме і ў I стагоддзі нашай эры прывезеныя ў пячоры Кумрана бежанцамі, што ратаваліся ад рымлян.
Аблічбоўка скруткаў Мёртвага мора — не першы такі праект, у якім удзельнічае Google. Так, раней карпарацыя ўдзельнічала ў публікацыі архіва Нэльсана Мандэлы і фотаархіва дакументаў, прысвечаных Халакосту. Акрамя таго, у чэрвені 2012 году кампанія абвясціла, што збіраецца аблічбаваць найбуйнейшы кінаархіў Італіі, які змяшчае, у прыватнасці, базу кінахронікі і фатаграфій Беніта Мусаліні.
Google спадзяецца на пашырэнне гістарычных праектаў. Так, восенню 2012 году кампанія запусціла праект “Інстытут культуры”. У рамках праекту, які ажыццяўляецца сумесна з 17 музеямі і інстытутамі па ўсім свеце, будуць створаныя лічбавыя візуалізацыі гістарычных падзей.