З кнігай Памука — бясплатны ўваход у музей
26 снежня 2012

Уваход у гэты турэцкі музей каштуе 15-20 даляраў. Бясплатны ўваход можа атрымаць адзін чалавек і толькі адзін раз — пры наяўнасці ў яго кнігі. На адной са старонак ставяць пячатку.
Пра гэта карэспандэнту Gazeta.ua паведаміў перакладчык Памука на ўкраінскую мову Алесь Кульчынскі. Ён дадаў, што туркі не чытаюць твораў Памука, бо яны складана напісаныя і маюць заблытаны сінтаксіс.