№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны конкурс літаратуры для дзяцей

28 снежня 2012

Абвешчаны конкурс літаратуры для дзяцей
Да разгляду журы будуць прымацца творы для дзяцей у наступных жанрах: проза (апавяданні, казкі і г.д.), паэзія (вершы, байкі і г.д.), п’есы, тэксты песняў, коміксы, пераклады замежных дзіцячых твораў на беларускую мову.

Асаблівая ўвага будзе нададзеная:

- творам для падлеткаў;
- творам, у якіх апісаны цікавы сучасны вобраз героя/гераіні;
- творам з надзвычай арыгінальным сюжэтам;
- творам у незвычайных для беларускай літаратуры жанрах: комікс, графічны раман і г.д.;
- творам, якія пераасэнсоўваюць сюжэты і герояў класічных дзіцячых твораў.

Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі і перакладчыкі не старэйшыя за 40 гадоў.

Журы конкурсу:

Алена Масла
Людміла Рублеўская
Алесь Пашкевіч
Пятро Васючэнка
Серж Мінскевіч.

Тэксты можна дасылаць да 1 жніўня 2013 на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Конкурс”. У лісце мусіць быць інфармацыя пра імя, прозвішча, дату нараджэння ўдзельнікаў, іх кантактныя нумары тэлефонаў і e-mail.

Па выніках конкурсу пройдзе вечарына ўзнагароджання, творы пераможцаў будуць надрукаваныя ў часопісе “Дзеяслоў” і газеце “Літаратурная Беларусь”, а іх саміх запросяць на літаратурны пленэр. Найлепшыя творы, дасланыя на конкурс, могуць выйсці асобнай кнігай.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

654