№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Кожны сёмы брытанскі падлетак не бываў у кнігарні

6 студзеня 2013

Кожны сёмы брытанскі падлетак не бываў у кнігарні
Паводле дадзеных новага даследавання брытанскай грамадскай арганізацыі National Literacy Trust, кожны сёмы падлетак у Вялікабрытаніі ніколі ў жыцці не наведваў кнігарні. 14% рэспандэнтаў заявілі, што ніколі не бывалі ў кнігарні, а яшчэ 7% — што не памятаюць або не ўпэўненыя ў гэтым.

Даследаванне выявіла яшчэ некалькі цікавых фактаў. 32,9% з апытаных дзяцей паведамілі, што ніколі не бачылі сваіх бацькоў за чытаннем кнігі. Гэты паказчык істотна перавышае дадзеныя аналагічнага апытання двухгадовай даўніны (24,9%). Пры гэтым больш юныя рэспандэнты ў чатыры разы часцей заяўлялі, што іх бацькі ніяк не заахвочваюць іх чытаць.

У сувязі з публікацыяй гэтых дадзеных кіраўнік NLT Джонатан Дуглас заявіў: “Даволі старамодна лічыць, што заахвочваннем чытання мусіць займацца толькі маці. У бацькаў не менш значная ў гэтым працэсе роля, у прыватнасці, яна важная хлопчыкам, для якіх бацька павінен быць узорам для пераймання”.

Большасць маладых брытанцаў не абмяркоўваюць з сям'ёй прачытаныя імі кнігі — 46% апытаных паведамілі, што яны ніколі так не рабілі альбо робяць вельмі рэдка. Акрамя таго 12% апытаных заявілі, што ніколі не атрымлівалі кнігі ў падарунак, прычым сярод 14—16-гадовых падлеткаў такіх удвая больш, чым сярод 8—11-гадовых рэспандэнтаў.

Даследаванне National Literacy Trust ахапіла 21 тысячу брытанскіх дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў, якія навучаюцца ў 128 розных школах Англіі, Паўночнай Ірландыі, Шатландыі і Ўэльса.
паводле pro-books.ru

Чытайце таксама

385