№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны прыём кніг на прэмію “Дэбют”

8 студзеня 2013

Абвешчаны прыём кніг на прэмію “Дэбют”
Прэмія будзе ўручаная за найлепшую дэбютную кнігу аўтара ў веку да 35 гадоў, выдадзеную ў 2012 годзе, у трох намінацыях: “Паэзія”, “Проза”, “Мастацкі пераклад”.

Запрашаем выдаўцоў, творчыя суполкі і іншыя калектывы намінаваць маладых аўтараў на прэмію. Для намінацыі неабходна даслаць заяўку на адрас:

220050, г. Мінск, а/с 218 (або pen@vessobel.by) да 31 студзеня 2013. Даведкі па тэлефоне: (017) 288-14-61 у буднія дні з 9:00 да 16:00.

Прэмія “Дэбют” заснаваная ў 2010 годзе і па традыцыі, што склалася, уручаецца штогод у сакавіку ў межах святкавання Дня паэзіі (21 сакавіка).

Прэмія ўшаноўвае маладых аўтараў, што пішуць у жанрах, у якіх тварыў Максім Багдановіч.

Пераможцы папярэдніх гадоў:

2010

Паэзія — Віталь Рыжкоў за кнігу “Дзверы, замкнёныя на ключы”
Проза — Наталка Харытанюк за кнігу “Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката”
Пераклад — Вольга Цвірка за кнігу М. Ніемі “Папулярная музыка з Вітулы” і Наста Лабада за кнігу Т. Янсан “Маленькія тролі і вялікая паводка”.

2011

Паэзія — Антон Францішак Брыль за кнігу “Не ўпаў жолуд”
Проза — Віктар Марціновіч за кнігу “Сцюдзёны вырай”
Пераклад — калектыў часопіса “ПрайдзіСвет” за кнігу Э. По “Маска Чырвонае Смерці”.

Чытайце таксама

449