№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сёлета выйдзе серыял паводле Бібліі

9 студзеня 2013

Сёлета выйдзе серыял паводле Бібліі
У тэлевізійнага прадусара Марка Барнэта ёсць прынцып: не варта рабіць відовішча, трэба расказваць гісторыі. Летась ён вырашыў расказаць адну з самых вядомых гісторый у свеце. “Нам патрэбная была грандыёзная ідэя, — кажа Барнэт, — і мы ўзяліся за экранізацыю Бібліі. Куды ўжо больш грандыёзная?”

Першыя пяць дзвюхгадзінных серый ужо знялі, здымкі праходзілі ў асноўным на Блізкім Усходзе і каштавалі некалькі мільёнаў даляраў. Сярод сюжэтаў — гісторыі пра Ноеў каўчэг, пра выхад з Егіпта, пра нараджэнне, смерць і ўваскрасенне Ісуса. Гэта першы пастановачны праект у кар'еры Барнэта і, як ён сам лічыць, самы важны. Хоць адну серыю “Бібліі” паглядзяць усе, упэўнены прадусар. Прэм'ерны паказ серыяла запланаваны на вясну 2013 году на амерыканскім канале “Гісторыя”.

Чытайце таксама

462