№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Колькасць чытачоў электронных кніг у ЗША вырасла на 7% за год

10 студзеня 2013

Колькасць чытачоў электронных кніг у ЗША вырасла на 7% за год
Колькасць чытачоў е-кніг пастаянна расце. За мінулы год колькасць тых, хто аддаў перавагу электронным версіям кніг, у ЗША вырасла з 16 да 23%. За той самы перыяд колькасць тых, хто чытае друкаваныя кнігі, знізілася з 72 да 67 %. Даследаванні праводзіліся сярод амерыканцаў ад 16 гадоў і вышэй аналітычнай кампаніяй Pew Research Center. Было апытана больш за 2000 рэспандэнтаў. Што да колькасці чытачоў у цэлым па Амерыцы, то ў параўнанні з 2011 годам у 2012-м яна ўпала на 3 працэнтныя пункты — з 78 да 75 %.

На думку аўтараў даследавання, зборны партрэт “сучаснага чытача е-кнігі” выглядае так: гэта прадстаўнік сярэдняга класа, ва ўзросце паміж 30 і 49 гадамі, які скончыў каледж ці ўніверсітэт і зарабляе больш за 75 тыс. даляраў у год.

Зразумела, рост чытання е-кніг прывёў і да павелічэння колькасці ўладальнікаў электронных прыладаў для чытання. З 18% у канцы 2011 году да 33% у канцы 2012 вырасла колькасць уладальнікаў планшэтаў або букрыдэраў. Гэтыя дадзеныя яшчэ не канчатковыя, таму што ў студзені будуць традыцыйна падведзеныя вынікі святочнага сезону, падчас якога шмат хто купляе планшэты і букрыдэры для сябе ці ў падарунак.

Акрамя таго, што адбываецца падзенне рынку папяровых кніг, свае пазіцыі страчваюць і букрыдэры — усё больш карыстальнікаў аддаюць перавагу універсальным планшэтам, а прафесіяналы прадракаюць букрыдэрам лёс пэйджэраў, гэта значыць амаль поўнае знікненне з масавага продажу. Як раней паведамлялася, спецыялісты амерыканскай маркетынгавай кампаніі IHS iSuppli ўпэўненыя, што рынак букрыдэраў дасягнуў піку ў 2011 годзе і далей будзе толькі скарачацца.

Чытайце таксама

314