№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Дзікае паляванне караля Стаха” выйшла ў Вялікабрытаніі

10 студзеня 2013

“Дзікае паляванне караля Стаха” выйшла ў Вялікабрытаніі
“Дзікае паляванне караля Стаха” — гэта містычны трылер на гістарычным фоне, — гаворыцца ў анатацыі кнігі на сайце выдавецтва. — З першых старонак чытач занураецца ў атмасферу цёмнага страху перад непазбежным. Яму не спатрэбіцца шмат часу, каб пачаць з трывогай суправаджаць Беларэцкага на балотах у сустрэчах з дзіўнымі асобамі, якія аказваюцца вар’ятамі ці напалоханымі або хаваюць нешта важнае, а часам і проста няшчаснымі”.

Адзначаецца, што канва аповесці “ўключае і асабістую тэму сумных разважанняў аўтара пра лёс нацыі”.

Як паведамляецца на сайце выдавецтва Glagoslav Publications, кніга выдадзеная ў мяккім і цвёрдым пераплётах, ёсць таксама магчымасць купіць яе ў электронным выглядзе. Цана выдання ў цвёрдай вокладцы складае 25,5 фунтаў, у мяккай — 18,8 фунта, у электронным выглядзе — 9,95 фунта.
паводле belapan.by

Чытайце таксама

1268