У Італіі знайшлі статуі персанажаў Авідыя
11 студзеня 2013
Навукоўцы мяркуюць, што скульптуры вышынёй каля двух метраў маглі зваліцца ў басейн падчас землятрусу. Усе статуі ў добрым стане і маюць выключную важнасць для гісторыі. Галоўная задача археолагаў заключаецца ў датаванні статуй: гэта дазволіць вызначыць, былі яны створаныя да напісання “Метамарфозаў” ці пасля.
Як паведамляецца на сайце Partito Democratico, скульптуры пасля рэстаўрацыі хутчэй за ўсё будуць дастаўленыя ў родны горад Авідыя Сульмону.
Міф пра Ніобу апавядае, што яна, заганарыўшыся сваімі 14 дзецьмі, вырашыла зраўнацца з Лета, маці боскіх блізнятаў Апалона і Артэміды. За сваю ганарыстасць Ніоба была пакараная: Апалон і Артэміда забілі яе дзяцей. Ад гора яна ператварылася ў камень, з якога цяклі слёзы.