№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Google адкрыў рэгістрацыю на другі курс прасунутага пошуку

11 студзеня 2013

Google адкрыў рэгістрацыю на другі курс прасунутага пошуку
Пошук адказаў на пытанні, якія нельга знайсці з дапамогай аднаго запыту, можа хутка ператварыцца ў цэлае даследаванне. Як піша Дэн Расэл, які займае ў Google пасаду тэхнічнага убер-кіраўніка па якасці пошуку і шчасці карыстальнікаў, новы курс прасунутага пошуку дапаможа атрымаць больш глыбокае разуменне таго, як стаць лепшым даследчыкам.

Абяцаюць, што цягам курса ўдзельнікі на парадак палепшаць свае навыкі пошуку з дапамогай сучасных і незалежных пошукавых задач, будуць працаваць над іх вырашэннем разам, а таксама змогуць задаваць пытанні пошукавым экспертам Google праз відэасустрэчы ў Google+ і праз форум праграмы.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў праграме можна тут. Курс пачнецца 23 студзеня і працягнецца да 8 лютага. Паспяхова скончыўшы курс, удзельнікі атрымаюць сертыфікат пра яго заканчэнне.
паводле habrahabr.ru

Чытайце таксама

387