№11: Бітнікі шыбаў

№11: Бітнікі шыбаў

Гэта адзінаццаты нумар нашага часопіса, прысвечаны, па вялікім рахунку, літаратурнай контр-культуры сярэдзіны ХХ стагоддзя — пакаленню дзяцей, якія спачатку толькі гуляліся насуперак “бацькам” і сістэме, “бацькамі” збудаванай. Мы не ведаем, ці падазравалі яны тады, у 50-я—60-я, збіраючыся ў танных піўных, разважаючы пра камунізм, нірвану і чытаючы вершы — аплявухі грамадскай прыстойнасці, што акурат гэты іхны андэграўнд калісьці ператворыцца ў паўнавартасную...

Чытаць далей
//

У Твітэры з'явіўся бот-паэт

15 студзеня 2013

У Твітэры з'явіўся бот-паэт
Мэта “Шэкспіра з Твітэру” апісваецца вершам у яго прафайле: “With algorithms subtle and discrete / I seek iambic writings to retweet (“Праграмай мудраю без высілкаў малых / Шукаю ямбы, каб рэтвітнуць іх”).

Вершы выглядаюць наступным чынам:



Ранджыт Бхатнагар, канцэптуальны мастак, які стаіць за ботам Pentametron, ужо каля дваццаці гадоў эксперыментуе з анлайн-паэзіяй. Раней ён рэалізаваў праект для Бруклінскага музея, аднак тады падбіраў твіты без дапамогі праграм. “Вынікі былі бязглуздымі і цікавымі”, — сказаў ён.

Пазней Бхатнагар захапіўся праграмаваннем і напісаў код, які шукае твіты, напісаныя пяцістопным ямбам. У праекту Pentametron ёсць таксама інтэрнэт-рэсурс, створаны сумесна са Школай кампутарных навук Карнэгі—Мэлана.

Чытайце таксама

649