№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Знойдзеныя новыя рукапісы Роберта Бэрнса

15 студзеня 2013

Знойдзеныя новыя рукапісы Роберта Бэрнса
Дакументы ўключаюць ліставанне, а таксама рукапісы з папраўкамі алоўкам, зробленымі Бэрнсам. У 2010 годзе Крысу Ролі пазваніла жанчына, якая хацела высветліць, ці каштоўныя шэсць тамоў твораў Бэрнса, якія перадалі яе сям'і.

Даследчык кажа: “Я вельмі хутка зразумеў, што ўсе гэтыя матэрыялы арыгінальныя, і адчуў, што некаторыя з іх, магчыма, раней не публікаваліся”.

Дакументы ўключаюць рукапісы песняў “Phillis the Fair” і “Ode to a Woodlark”, а таксама ліст Бэрнса Роберту Муру (Muir), які лічыўся страчаным.

Рукапісы знаходзіліся ўнутры ілюстраванага збору твораў Бэрнса пад рэдакцыяй Ўільяма Скота Дугласа, які належаў выдаўцу Бэрнса Ўільяму Патэрсану.

Чытайце таксама

354