№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Азіяцкага Букера” атрымаў кітаец Су Тун

17 лістапада 2009

“Азіяцкага Букера” атрымаў кітаец Су Тун
Раман Су Туна апавядае гісторыю разбэшчанага чыноўніка Камуністычнай партыі Кітая, які выдае сябе за нашчадка героя рэвалюцыі. Калі падман раскрываецца, ён з сынам уцякае і хаваецца на баржы пасярод ракі. Спакойныя воды вяртаюць яму ўспаміны пра мінулае, і, раскаяўшыся ў некалі здзейсненым блудзе, былы чыноўнік кастрыруе сябе і кідаецца ў раку.

У тлумачальным лісце суддзяў гаворыцца: “Гэта таксама палітычная казка, востракамічная і трагічная. Гэта прыпавесць пра тыя вандроўкі, што мы здзяйсняем у сваім жыцці, і пра адлегласць, што ляжыць паміж лодкаю нашых жаданняў і сухімі берагамі нашых дасягненняў”.

“Мне падаецца, гэтая прэмія прысуджаецца незалежна, – сказаў Су Тун. – Гэта важна для мяне, таму што я пісьменнік, які не вядомы як уладальнік прэміяў. Я больш вядомы як неўладальнік прэміяў”.

Су Тун найбольш праславіўся сваім апавяданнем “Жонкі і наложніцы” (1989), што лёг у аснову сцэнару фільма-прэтэндэнта на Оскара “Падымі чырвоны ліхтар”, рэжысёрам якога выступіў Чжан Імоў.

У 2008 годзе ў выдавецтве АСТ/Астрель-СПб яго раман “Апошні імператар” выходзіў па-руску.

The Man Asian Literary Prize, заснаваная ў 2007 годзе, уручаецца штогод за раман, напісаны на мове азіяцкага рэгіёну, перакладзены на ангельскую, але не надрукаваны. Грашовы эквівалент прэміі складае 10 000 даляраў для аўтара і 3 000 даляраў для перакладчыка на ангельскую.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

344