№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Варшаве пройдзе канферэнцыя маладых навукоўцаў-юдаістаў

23 студзеня 2013

У Варшаве пройдзе канферэнцыя маладых навукоўцаў-юдаістаў
Мэта канферэнцыі — прадставіць поўную карціну зацікаўленняў маладых навукоўцаў і даследаванняў па юдаістычнай тэматыцы. Пытанні, паднятыя на канферэнцыі, будуць датычыць гісторыі габрэяў і дыяспары, а таксама гісторыі Ізраіля ад часоў антычнасці да сучаснасці.

Даклады могуць закранаць наступныя аспекты юдаістыкі:

— праблематыка Катастрофы;
— сацыялогія;
— культура;
— літаратура;
— гісторыя мастацтва;
— мова (іўрыт, ідыш, ладзіна);
— рэлігія і філасофія і інш.

Мэта арганізатараў канферэнцыі — стварэнне пляцоўкі для паразумення і абмену думкамі, даследчыцкімі тэорыямі, ідэямі і зацікаўленнямі паміж маладымі навукоўцамі з усяго свету. Гісторыя і культура габрэяў з даўніх часоў была неад’емнай часткай грамадскага жыцця ў Еўропе і таму заслугоўвае самай стараннай увагі даследчыкаў.

Форма заяўкі ўдзельніка канферэнцыі даступная на партале Цэнтра Анілевіча.

Запоўненую заяўку трэба даслаць на адрас: warsawjudaicconference2013@gmail.com.

Заяўка мусіць быць пададзеная на польскай або ангельскай мове (заяўкі, дасланыя на іншых мовах, разглядацца не будуць). Усе раздзелы заяўкі павінныя быць абавязкова запоўненыя. Час выступу — 15 хвілін, што адпавядае 7 старонкам стандартнага артыкула. Заяўкі можна дасылаць да 1 лютага 2013. Апліканты будуць праінфармаваныя арганізатарамі аб залічэнні ці не залічэнні ў склад удзельнікаў канферэнцыі ў пачатку сакавіка. Рашэнне Арганізацыйнага камітэта — канчатковае.

Арганізатары: Цэнтр даследаванняў і вывучэння гісторыі і культуры габрэяў у Польшчы імя Мардэхая Анілевіча ў супрацоўніцтве з секцыяй юдаістыкі Навуковага кола гісторыкаў Варшаўскага ўніверсітэта.

Чытайце таксама

288