Прададзены “Франкенштэйн” з аўтографам з калекцыі Байрана
24 студзеня 2013
Знойдзены асобнік лічыцца асабліва каштоўным, бо ў 1818 годзе было выдадзена ўсяго 500 асобнікаў рамана, прычым ананімна. 25 копій Шэлі пакінула сабе, каб падарыць сябрам. Як адзначае газета, на дадзены момант вядома яшчэ пра адзін падпісаны Шэлі асобнік, які знаходзіцца ў бібліятэцы і музеі Моргана ў Нью-Ёрку.
Дзед Сэмі Джэя Дуглас, які ў 1960-я быў сябрам лейбарысцкай партыі, цікавіўся рамантычнай літаратурай. Як і калі кніга трапіла да сямейства Джэяў, незразумела, аднак вядома, што пасля смерці Байрана частка яго бібліятэкі была раздадзеная сябрам.
Асобнік цаной у 350 тысяч фунтаў набыў брытанскі калекцыянер, чыйго імені газета не называе. Плануецца, што кніга будзе выстаўляцца на публіцы.
Вядома, што “Франкенштэйн” быў напісаны збольшага дзякуючы Байрану, які ў 1816 годзе праводзіў лета ў Жэневе разам з паэтам Персі Шэлі і яго жонкай Мэры. Тады літаратары вялі размовы пра эксперыменты Дарвіна, зачытваліся апавяданнямі пра прывідаў, напісаных нямецкімі аўтарамі. Тады Байран прапанаваў кожнаму напісаць кароткае апавяданне, і з гісторыі, прыдуманай Мэры Шэлі, нарадзіўся раман “Франкенштэйн”.