№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Францыя выкупіць рукапіс “120 дзён Садому” маркіза дэ Сада

24 студзеня 2013

Францыя выкупіць рукапіс “120 дзён Садому” маркіза дэ Сада
Расін ужо некалькі гадоў дамаўляецца пра набыццё самага “агіднага і радыкальнага” твора маркіза дэ Сада, рукапіс якога захаваўся выпадкова. Паводле задумы дырэктара самай буйной французскай бібліятэкі, манускрыпт павінен быць выстаўлены разам з іншымі рукапісамі маркіза дэ Сада ў 2014 годзе, калі будзе адзначацца 200 гадоў са смерці пісьменніка.

Дэ Сад напісаў “120 дзён Садому” за 37 дзён у 1785 годзе, калі сядзеў у Бастыліі за згвалтаванне. Тэкст напісаны дробным почыркам на даволі вузкім скрутку паперы даўжынёй 20 метраў, з двух бакоў, без выпраўленняў. Дэ Сад, баючыся, што скрутак адбяруць, схаваў яго ў расколіне сцяны ў камеры. За некалькі дзён да штурму крэпасці 14 ліпеня 1789 маркіза перавялі ў лякарню, забараніўшы браць з сабой рукапісныя матэрыялы. Дэ Сад да канца сваіх дзён лічыў, што рукапіс страчаны, аднак яго знайшлі, некалькі разоў перапрадалі і апублікавалі ў пачатку XX стагоддзя.

У 1929 годзе рукапіс купілі нашчадкі дэ Сада (сямейства дэ Наай) і праз дзесяцігоддзі даверылі яго выдаўцу Жану Груэ, які аказаўся ашуканцам. Ён нелегальна перавёз скрутак у Швейцарыю, дзе прадаў калекцыянеру эротыкі Жэрару Нарману за 60 тысяч даляраў. У выніку ўладальнікі падалі ў французскі суд, які ў 1990 годзе пастанавіў, што манускрыпт неабходна вярнуць, бо ён быў скрадзены.

У Швейцарыі ж суд вынес рашэнне на карысць Нармана. У студзені 2012 году яго спадчыннікі вырашылі прадаць рукапіс, які захоўваўся ў адным з культурных фондаў Швейцарыі, французскаму калекцыянеру, аднак спадчыннік дэ Наай заявіў, што патрэбная ягоная згода. Сям'я дэ Наай хацела, каб “120 дзён Садому” захоўваліся ў Нацыянальнай бібліятэцы, якая, у сваю чаргу, гатовая заплаціць грошы нашчадкам з абодвух бакоў. Мяркуецца, што сума больш чым у 5 мільёнаў даляраў будзе сабраная дзякуючы прыватным ахвяраванням.

Расін, які раней узначальваў Французскую акадэмію ў Рыме і цэнтр Жоржа Пампіду, заняў пасаду дырэктара бібліятэкі ў 2007 годзе. З тых часоў бібліятэка вядзе актыўную палітыку па набыцці асабліва важных для гісторыі Францыі рукапісаў і дакументаў. Расін праводзіць перамовы з міністэрствамі замежных справаў і культуры, пераконваючы іх у тым, што рэдкія рукапісныя помнікі мусяць захоўвацца ў бібліятэцы. Дзякуючы яго намаганням, у прыватнасці, былі набытыя мемуары Казановы і архівы Мішэля Фуко.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

422