Кнігі для падлеткаў у ЗША найбольш актыўна чытаюць дарослыя
24 студзеня 2013
Такім чынам, пацвердзілася даўняя здагадка пра тое, што бум літаратуры для “юных дарослых” распаўсюдзіўся далёка за межы свайго роднага сегмента. Шматлікія клубы дарослых прыхільнікаў сагі “Прыцемкі” Стэфані Маер паспяхова функцыянуюць і цяпер, калі продажы бэстсэлераў пайшлі на спад. Высветлілася, што 30% дарослых рэспандэнтаў чыталі кнігі трылогіі “Галодныя гульні”, а разнастайнасці густаў астатніх 70% можна толькі падзівіцца: агулам было названа больш за 220 найменняў кніг з сегмента. Паводле словаў віцэ-прэзідэнта Bowker Келі Галахер, той факт, што тэндэнцыя атрымала такое шырокае распаўсюджанне, стаў галоўным сюрпрызам для аналітыкаў.
Што да ўласна дзіцячай літаратуры, то спецыялісты адзначылі яшчэ адзін важны момант: у якасці асноўнага канала распаўсюду ўсё большую папулярнасць заваёўваюць анлайн-рэтэйлеры, аднак пакупнікі па-ранейшаму прыходзяць туды па пэўную кнігу. Асноўным каналам атрымання свежай інфармацыі пра дзіцячую літаратуру застаецца вусная рэкамендацыя: калі верыць дадзеным даследавання Codex Group, праведзенага ў снежні 2012 году, 81% пакупнікоў дзіцячай літаратуры даведаўся пра кнігі менавіта такім чынам, 28% — ад педагогаў і бібліятэкараў, 23% — ад уласных дзяцей, 20% — у традыцыйнай краме.