№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Міжнародная кніжная выстава адкрылася ў Каіры

25 студзеня 2013

Міжнародная кніжная выстава адкрылася ў Каіры
Гэты слоган аб'яднаў больш за 700 кніжных выдавецтваў (500 — егіпецкіх, яшчэ 200 — з іншых блізкаўсходніх краін), а ганаровымі гасцямі сталі прадстаўнікі кніжнай індустрыі Лівіі.

44-я Міжнародная каірская кніжная выстава надасць шмат увагі кнігам для дзяцей, у межах мерапрыемства таксама адбудзецца фестываль дзіцячай кнігі з удзелам дзеячаў арабскай культуры і дзіцячых пісьменнікаў. У асобным павільёне прадстаўленыя падручнікі і кнігі для дзяцей у электронным выглядзе.

Кірмаш працягнецца ў егіпецкай сталіцы да 5 лютага 2013.

Упершыню Міжнародная кніжная выстава ў Каіры праводзілася ў 1969 годзе ў дзень святкавання тысячагадовага юбілею Каіра. З тых часоў кірмаш штогод ладзіць Генеральная кніжная арганізацыя Егіпта. Мерапрыемства традыцыйна праводзіцца каля ўніверсітэта Аль-Азхар.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

446