№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выстава “SketchBook” у галерэі “Ў”

19 лістапада 2009

Выстава “SketchBook” у галерэі “Ў”
Тут можна ўбачыць як арыгіналы, так і павялічаныя копіі, якія дазваляюць больш падрабязна разгледзець усе дэталі. Для знаёмства з замежнымі аналагамі на выставе дэманструецца слайд-шоў скечбукаў з розных краін. Праект “SketchBook” — першая спроба прэзентаваць такога кшталту формы мастацтва ў галерэйнай прасторы, што паслужыць штуршком для далейшага развіцця гэтай тэмы.

Мастацтва кнігі, ці кніжнае мастацтва, на сённяшні дзень не абмяжоўваецца паняццем ілюстрацыі ці выдавецкай дзейнасці. Сучасны мастак звяртаецца да вобраза кнігі ў класічных формах: у графіцы, жывапісе і скульптуры, выкарыстоўвае яе саму ў інсталяцыях, перформансах і відэаарце, а таксама стварае свае ўласныя кнігі. Ва ўсіх гэтых выпадках выкарыстаная мастаком і затым перанесеная ў галерэйную прастору кніга становіцца творам мастацтва.

У выставе ўдзельнічаюць:

Вольга Сазыкіна, Аляксей Андрэеў, Юрась Барысевіч, Антаніна Слабодчыкава, BWGM, Сяргей Бабарэка, Ганна Жынь, Аляксей Губараў, Юра Шуст, Ілья Доўнар, Базыль, Зміцер Післяк, Юра ніо.

Чытайце таксама

368