№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Пераклад кнігі Джойса ў Кітаі зрабіўся хітом

29 студзеня 2013

Пераклад кнігі Джойса ў Кітаі зрабіўся хітом
У мацерыковым Кітаі гэта першае выданне рамана, які Джойс пісаў 17 гадоў і які выйшаў у 1939-м.

Перакладчык рамана Дай Кангрон з Шанхайскага ўніверсітэта Фудань працаваў восем гадоў, каб перастварыць плынь свядомасці Джойса па-кітайску, а выдавец Ван Вайсонг, з Шанхайскага народнага выдавецкага дому апісвае поспех кнігі як “вельмі нечаканы”.

Хоць высакалобы раман атрымаў непрадбачаны камерцыйны поспех на рынку, дзе кніга Plants VS Zombies зрабілася бэстсэлерам, агучваліся і негатыўныя рэакцыі на Джойса. Прафесар універсітэта Цзяотун з Шанхая Цзян Сяоян, як паведамляе Сіньхуа, заявіў: “Джойс, мабыць, быў псіхічна хворы, калі напісаў такі раман”.
паводле telegraph.co.uk

Чытайце таксама

421