№10: Дарослым уваход забаронены

№10: Дарослым уваход забаронены

— Ага, добра… Вось і вы, дзеткі! Вітаем у нашым Палацы Дзяцінства! Заходзьце, заходзьце… Самых маленькіх просім у Пясочніцу, астатнія — за мной! Стоп-стоп, а вось вам сюды нельга! Дарослых адвядуць праз Чорны ўваход у Вельмі Сур’ёзны Кабінет — там вам будзе ўтульна, і вы зможаце адпачыць, а то выгляд у вас, скажу шчыра… м-м-м… вельмі стомлены… Так што і вы зможаце агледзець наш палац (праўда, з іншага боку, хе-хе). Ну што, хадзем?

Чытаць далей

Чытанне-тандэм немца Ніколя Любіча і беларуса Уладзіміра Арлова

1 лютага 2013

Чытанне-тандэм немца Ніколя Любіча і беларуса Уладзіміра Арлова
У рамане “Марская ціша” (2010) Ніколь Любіч расказвае пра судовы працэс над сербскім ваенным злачынцам Златкам Шымічам. Апраўдаць ці абвінаваціць злачынцу, вырашаюць суддзі. Аднак што такое віна і адказнасць? Хто з’яўляецца злачынцам, а хто ахвярай? Ці можа злачынца таксама быць ахвярай альбо ахвяра ператварыцца ў злачынцу? Адказ на гэтыя пытанні спрабуе знайсці Роберт, якога лёс звязаў з дачкой Шыміча.

Ніколь Любіч нарадзіўся ў 1971 годзе ў Заграбе ў сям’і інжынера-авіятэхніка, дзіцячыя гады правёў у розных краінах – Швецыі, Грэцыі, Расіі і Германіі. Пасля атрымання адукацыі палітолага ён працуе пісьменнікам і журналістам у Берліне. У якасці пазаштатнага карэспандэнта супрацоўнічае з выданнямі Die Zeit, Süddeutsche Zeitung і часопісам Geo. За свае рэпартажы Ніколь Любіч неаднаразова атрымліваў прафесійныя ўзнагароды і прэміі.

Пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў прачытае ўрыўкі з апавядання-казкі “Ордэн Белай Мышы”.

Пачатак а 19.00.

Адрас: Інстытут імя Гётэ ў Мінску вул. В. Харужай, 25/3, канферэнц-зала.

На нямецкай і беларускай мовах

Уваход вольны

Мадэратар – Юлія Цімафеева.

Чытайце таксама

352