Леў Рубінштэйн атрымаў прэмію “Нос”
4 лютага 2013
Прыз чытацкіх сімпатыяў па выніках інтэрнэт-галасавання атрымаў Аляксей Матораў за аўтабіяграфічную кнігу “Юные годы медбрата Паровозова”.
Кароткі спіс прэтэндэнтаў на прэмію быў абвешчаны 31 кастрычніка 2012. Акрамя Рубінштэйна і Маторава ў яго ўвайшлі таксама пісьменнікі Лора Белаіван, Сяргей Гандлеўскі, Міхаіл Гігалашвілі, Георгій Давыдаў, Мікалай Конанаў, Алег Рашыдаў і Лізавета Аляксандрава-Зорына. Лонг-ліст прэміі, агучаны ў верасні 2012 году, уключаў 27 твораў.
Штогадовая літаратурная прэмія “Нос” была заснаваная Фондам культурных ініцыятываў Міхаіла Прохарава ў 2009 годзе. Праект быў створаны для “выяўлення і падтрымкі новых трэндаў у сучаснай мастацкай слоўнасці на рускай мове”. Выбіраючы лаўрэата прэміі, кожны з пяці сябраў журы павінен аргументаваць сваё рашэнне. Пераможца атрымлівае статуэтку і грашовы прыз у памеры 700 тысяч рублёў. Прыз чытацкіх сімпатый складае 200 тысяч рублёў. Астатнія фіналісты атрымліваюць 40 тысяч рублёў.
У 2012 годзе лаўрэатам прэміі стаў Ігар Вішнявецкі з аповесцю “Ленинград”, у а прыз чытацкіх сімпатый дастаўся Андрэю Аствацатураву, аўтару рамана “Скунскамера”.