№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя кніг — намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройца

5 лютага 2013

Прэзентацыя кніг — намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройца
6 лютага

17.00. Уладзімір Някляеў з прэзентацыяй кнігі “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”.

17.30. Андрэй Пакроўскі з кнігай “Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза”..

7 лютага

16.00. Андрэй Федарэнка з кнігай “Ланцуг”. 17.00. Уладзімір Сцяпан з кнігай “Адна капейка”.

17.30. Алесь Пашкевіч з кнігай “Сімъ побѢдиши”.

8 лютага

16.30. Адам Глобус з кнігай “Сказы”.

17.00. Людміла Рублеўская з кнігай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”.

9 лютага

15.30. Сяргей Балахонаў з кнігай “Зямля пад крыламі Фенікса”.

16.00. Паліна Качаткова з кнігай “Матылі”.

Плануецца, што прэзентацыі пройдуць на стэндзе пасольства Рэспублікі Польшча. Пасля прэзентацый адбудуцца аўтограф-сесіі на стэндзе выдавецтва “Логвінаў”, дзе можна будзе набыць вышэйзгаданыя кнігі. Прэзентацыі правядуць Андрэй Хадановіч і Ганна Кісліцына. Уваход на выставу бясплатны.

Чытайце таксама

341