№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У ЗША ўручылі прэмію за найлепшую кнігу

19 лістапада 2009

У ЗША ўручылі прэмію за найлепшую кнігу
Раман апавядае пра перапляценне лёсаў некалькіх жыхароў Нью-Ёрка 1970-х гадоў. “Апавядаючы гісторыю жыцця дзесятка чалавек, пісьменнік стварае неперадавальную сюррэалістычную карціну загніваючага Нью-Ёрка”, – паведамляецца ў тлумачальным пасланні журы.

Колум Маккэн – лаўрэат некалькіх прэстыжных літаратурных прэміяў, яго кнігі былі перакладзеныя на больш чым 20 моваў свету. Таксама яго пераклады на расійскую мову друкаваліся ў часопісе “Иностранная литература”.

Нацыянальную кніжную прэмію ў намінацыі “Дакументальная літаратура” атрымаў Тыджэй Стайлз за кнігу “The First Tycoon: The Epic Life of Cornelius Vanderbilt” – біяграфію прадпрымальніка Карнэліюса Вандэрбілта, аднаго з першых бізнэсмэнаў Амерыкі.

У намінацыі “Паэзія” быў адзначаны зборнік Кейт Ўолдрап “Transcendental Studies: A Trilogy”. За найлепшы твор у намінацыі “дзіцячая літаратура” прыз атрымаў Філіп Хуз з кнігай “Claudette Colvin: Twice Toward Justice”.

Спецыяльныя прэміі атрымалі Гор Відал – за ўнёсак у амерыканскую літаратуру – і Дэйв Эгерс – за выбітны ўнёсак у развіццё амерыканскай літаратурнай грамадскасці. Сёлета, у юбілейны год прэміі, быў абраны “лаўрэат лаўрэатаў”. Па выніках апытання на сайце прэміі ім стала Фланэры О’Конар.

Нацыянальная кніжная прэмія (National Book Award) разам з Пулітцэраўскай ёсць адной з самых прэстыжных літаратурных узнагародаў ЗША. Усе яе лаўрэаты атрымліваюць бронзавыя статуэткі і грашовыя прызы ў памеры 10 000 даляраў. У 2009 годзе прэмія была ўручаная ў 60 раз.

Чытайце таксама

387