№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвясцілі шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца

11 лютага 2013

Абвясцілі шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца
На сустрэчы выступілі: ганаровы старшыня журы, надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра, паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, празаік Барыс Пятровіч.

Спачатку пан Шарэпка падкрэсліў, што галоўная мэта прэміі — ацаніць мастацкую вартасць кніг і падтрымаць сучасную беларускую прозу.

Барыс Пятровіч падзякаваў за ідэю стварэння прэміі польскаму боку і “Сомбелбанку”, расказаў, як працавала журы. Больш за 40 кніг сёлета было пададзена на прэмію, і выбар для сябраў журы быў няпросты.

Цягам студзеня на сайце прэміі былі апублікаваныя рэцэнзіі крытыкаў на 12 кніг, што трапілі ў лонг-ліст.

У шорт-ліст увайшлі:

Сяргей Балахонаў “Зямля пад крыламі Фенікса”;
Альгерд Бахарэвіч “Гамбурскі рахунак Бахарэвіча”;
Адам Глобус “Сказы”;
Уладзімір Някляеў “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”;
Людміла Рублеўская “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
Юры Станкевіч “Шал”.

Віншуем празаікаў, якія сталі фіналістамі!

Пераможца будзе абвешчаны 1 сакавіка, у Сусветны дзень пісьменніка.

Чытайце таксама

568