Слугі стануць галоўнымі героямі “Пыхі і перадузятасці”
14 лютага 2013
Паводле словаў Бэйкер, “Пыха і перадузятасць” была яе першым досведам чытання “дарослай літаратуры”. Пісьменніца прызналася, што калі б яна жыла ў пачатку XIX стагоддзя, то не ездзіла б на балі, а сядзела б дома з шыццём (асабліва ўлічваючы тое, што доўгія гады ў яе сям'і былі слугі). Менавіта гэта прымусіла Бэйкер напісаць працяг гісторыі Остэн, аднак галоўнымі героямі яна зрабіла людзей, якім у арыгінальным творы няма месца.
У пачатку лютага правы на публікацыю рамана набылі амерыканскае выдавецтва Knopf і брытанскае Doubleday. Правы на пераклад твора купілі ў Гішпаніі, Італіі, Нарвегіі, Даніі, Германіі, Францыі і іншых краінах.
Нагадаем, што ў 2013 годзе спаўняецца 200 гадоў з моманту выхаду самага папулярнага рамана Джэйн Остэн.