Пра прыгоды дарослага Олівера Твіста здымуць фільм
18 лютага 2013

Паводле сюжэту, Твіст і Прайдзісвет знаходзяцца па розныя бакі закона, аднак абодва аказваюцца ўцягнутыя ў афёру з выкраданнем каштоўнасцяў Брытанскай імперыі.
Сцэнар да стужкі піша Коўл Хэдан, што таксама працуе ў якасці сцэнарыста і прадусара над “Дракулам”, новым серыялам канала NBC пра графа-вампіра, якога гэтым разам грае Джонатан Рыс-Маерс. Ідэя “Прайдзісвета і Твіста” належыць прадусару Ахмету Запу. Стваральнікі серыяла адштурхоўваліся ад досведу двух фільмаў пра Шэрлака Холмса з Робертам Даўні-малодшым, у якіх для героя Дойла прыдумалі новыя прыгоды.