№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Біенале паэтаў” у Маскве

21 лістапада 2009

“Біенале паэтаў” у Маскве
У межах біенале адбудуцца круглыя сталы, прысвечаныя праблемам узаемадзеяння нацыянальных літаратураў і мастацкага перакладу, сустрэчы са студэнтамі маскоўскіх ВНУ і школьнікамі, а таксама ўласна паэтычныя чытанні гасцей фестывалю на вядомых маскоўскіх літаратурных пляцоўках, такіх як Bilingua, «Мастерская», «Булгаковский Дом», «Улица ОГИ», Artefaq і іншыя. Падрабязную праграму фестывалю можна прачытаць тут: poetrybiennale.ru

Сёлета ганаровым госцем біенале стануць Украіна і літаратурны фестываль “Кіеўскія лаўры”, які арыентаваны на сучасную паэзію ва ўсіх яе праявах. На фестываль завітаюць такія ўкраінскія паэты як Аляксандр Кабанаў, Барыс і Людміла Херсонскія, Сяргій Жадан і Андрэй Любка.

З боку Расіі на фестывалі выступяць Міхаіл Айзенберг, Сяргей Гандлеўскі, Юлій Гугалеў, Станіслаў Львоўскі і іншыя.

“Адвакатамі” беларускай паэзіі ў Маскве будуць Андрэй Хадановіч і Дзмітрый Строцаў. З праграмай іх выступаў можна азнаёміцца ў блогу А. Хадановіча.

Акрамя Расіі, Украіны і Беларусі, нацыянальную літаратуру сваіх краінаў прадставяць паэты з Грузіі (Іна Кулішова, Шата Іаташвілі), Латвіі (Арвіс Вігулус, Сяргей Цімафееў), Літвы (Георгі Яфрэмаў, Владас Бразюнас), Малдовы (Лео Батнару, Аляксандр Юнко), Узбекістана (Сухбат Афлатуні, Фахрыддын Нізамаў) і Эстоніі (Ігар Коцюх, П. І. Філімонаў, Карл Марцін Сініярв, Юрген Ростэ).

Чытайце таксама

330