№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Расіі заснаваная прэмія па дзіцячай літаратуры “СТАРТ АП”

18 лютага 2013

У Расіі заснаваная прэмія па дзіцячай літаратуры “СТАРТ АП”
Першы этап галасавання пройдзе з 1 снежня 2012 да 1 сакавіка 2013 на сайце фестывалю “СТАРТ АП”. Кожны ўдзельнік галасавання зможа абраць са спісу 3 любімыя кнігі або прапанаваць на разгляд куратараў 3 уласныя варыянты. Каб галасаванне было па-сапраўднаму жывым, спіс можа карэктавацца і дапаўняцца па меры паступлення варыянтаў. Удзельнікам галасавання можа стаць кожны ахвотны.

У галасаванні ўдзельнічаюць дзіцячыя кнігі, упершыню выпушчаныя расійскімі выдавецтвамі не раней за 2012 год. Спісы для галасавання будуць сфармаваныя ў наступных катэгорыях: сучасная замежная мастацкая літаратура для дзяцей, сучасная расійская мастацкая літаратура для дзяцей, сучасны замежны нонфікшн для дзяцей, сучасны расійскі нонфікшн для дзяцей. Для ўсіх катэгорый прадугледжваецца абмежаванне чытацкай аўдыторый з 3 да 12 гадоў.

Цырымонія ўрачыстага ўручэння прэміі пройдзе ў красавіку ў межах фестывалю “СТАРТ АП”.

Чытайце таксама

301