№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны кароткі спіс прэміі часопіса “Дзеяслоў”

19 лютага 2013

Абвешчаны кароткі спіс прэміі часопіса “Дзеяслоў”
Паэзія

Анатоль Брусевіч (“Позірк у паўзмрок”. Вершы, №60)
Алесь Разанаў (“Столькі і гэтулькі”. Пункціры, №57)
Антон Рудак (“Музыка ў паветры”. Вершы, №59)
Іна Снарская (“Ад сэрца да сэрца — дарога”. Вершы, №58)
Віка Трэнас (“Голас крыві”. Вершы, №58)

Проза

Сяргей Вераціла (“Чай з мятай, цыгарэта з ментолам”. Апавяданне, №56)
Валеры Гапееў (“Мы нікому пра гэта не раскажам”. Урывак з ненапісанага рамана, №57)
Павел Ляхновіч (“Зялёны дуб”. Аповесць, №58)
Алесь Паплаўскі (“Lapido”. Аповесць, №58)
Алесь Усеня (“Мой лістапад…” Згадкі, №№56—58)

Дэбют

Зміцер Баяровіч (“З Новым ходам!” Зацемкі, №59)
Юля Бо (“Гэта не пра любоў”, Вершы, №56) Вераніка Кашкан (“Не пакідай мяне, голас!” Вершы, №58)
Яўгенія Руль (“Два парашуцікі”, Апавяданне, №58)
Марына Яўсейчык (“Казкі лесу”, №61)

Лаўрэатам прэміі можна стаць адзін раз, таму пераможцы мінулых гадоў не ўключаюцца ў спіс намінантаў.

З тэкстамі намінантаў можна пазнаёміцца на сайце “Дзеяслова”.

Любы ахвотны можа ўзяць удзел у конкурсе і адгадаць будучых лаўрэатаў на старонцы ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у фэйсбуку.

Пераможцы конкурсу атрымаюць прыемныя прызы ад партнёраў прэміі.

Цырымонія ўганаравання адбудзецца 22 лютага (пятніца) у кнігарні “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А). У вечарыне возьмуць удзел сёлетнія пераможцы (іх імёны будуць абвешчаныя непасрэдна на вечарыне), а таксама лаўрэаты мінулых гадоў — Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Віктар Казько, Людміла Рублеўская. Спецыяльны госць — Алесь Камоцкі.

Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

Партнёры прэміі: Беларуская інтэрнэт-бібліятэка “Камунікат”, кампанія “Будзьма беларусамі”, Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Чытайце таксама

528