Памёр дзіцячы пісьменнік Отфрыд Пройслер
21 лютага 2013
Да 1970 году Пройслер працаваў школьным настаўнікам, у той жа перыяд ён пачаў пісаць свае знакамітыя казкі, у якіх адмоўныя героі рабіліся станоўчымі. Сваю галоўную кнігу, “Крабат”, ён напісаў на аснове легенд лужыцкіх сербаў — заходніх славян, якія жывуць на берагах ракі Шпрэе.
Усяго за жыццё нямецкі празаік напісаў 32 кнігі, якія пераклалі на 55 моваў.