У Вялікабрытаніі выйшлі маркі са сцэнамі з рамана “Пыха і перадузятасць”
22 лютага 2013

Каралеўская пошта таксама нагадала жыхарам Вялікабрытаніі пра знамянальную падзею ў літаратуры. На ўсіх лістах, дасланых за гэты тыдзень з паўднёваангельскага мястэчка Стывентан і мястэчка Чаўтан, будзе пастаўлены спецыяльны штамп. У гэтых населеных пунктах нарадзілася і памерла Джэйн Остэн. На канверце будзе стаяць адбітак са словамі гераіні “Пыхі і перадузятасці” Джэйн: “Рабі ўсё што заўгодна, але не выходзь замуж без кахання”.
Эндру Хаманд, прадстаўнік Каралеўскай пошты, адзначае, што калі размова заходзіць пра брытанскіх пісьменнікаў, Джэйн Остэн згадваецца ў першую чаргу. Да гэтага часу яе раманы карыстаюцца поспехам у чытацкай аўдыторыі, у тым ліку і маладога пакалення.