Найлепшага беларускага празаіка назавуць 1 сакавіка
26 лютага 2013
- надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка;
- дырэктар Польскага інстытута ў Мінску, радца-пасланнік Пётр Казакевіч;
- сябры журы прэміі;
- аўтары, якія прайшлі ў шорт-ліст.
На сёння вядомыя імёны 6 фіналістаў прэміі, вызначаныя журы ў лютым.
Кароткі спіс прэміі Гедройца за 2102 год (у алфавітным парадку):
1. Сяргей Балахонаў. Зямля пад крыламі Фенікса. — Мінск, Логвінаў (серыя “Галерэя Б”).
2. Альгерд Бахарэвіч. Гамбургскі рахунак Бахарэвіча. — Мінск, Логвінаў / Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода.
3. Адам Глобус. Сказы. — Мінск, Харвест.
4. Уладзімір Някляеў. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без. — Мінск, Паперус.
5. Людміла Рублеўская. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега. — Мінск, Рэдакцыя газеты “Звязда”.
6. Юры Станкевіч. Шал. — Мінск, Галіяфы (“Другі фронт мастацтваў”).
Падрабязней пра кожную кнігу — на афіцыйным сайце прэміі.
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца была заснаваная ў канцы снежня 2011 году і ўручаецца за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах.
Заснавальнікі прэміі — пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Мінску, РГА “Беларускі ПЭН-Цэнтр”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і польска-беларускае прадпрыемства ЗАТ “Сомбелбанк”.
У 2013 годзе прэмія Гедройца будзе ўручаная другі раз. Пераможца атрымае грашовы прыз ад аднаго з суарганізатараў прэміі. Сёлета ён складзе 115 мільёнаў беларускіх рублёў. Таксама сярод узнагародаў — кантракты на выданне кніг у Польшчы, запрашэнні на стыпендыі ў творчыя дамы Еўропы.
Польскі бок пацвярджае намер зрабіць прэмію штогадовай, традыцыйнай узнагародай за дасягненні ў беларускай літаратуры.
Мэты прэміі:
- ушанаваць памяць Ежы Гедройца — публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыжскага грамадска-палітычнага часопіса “Kultura”;
- паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх сувязяў у галіне культуры;
- папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы;
- падтрымаць актуальных беларускіх пісьменнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень.
Журы прэміі:
Барыс Пятровіч — празаік, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў”;
Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра;
Уладзімір Арлоў — паэт, празаік;
Валянцін Акудовіч — філосаф;
Ганна Кісліцына — літаратурны крытык;
Павал Касцюкевіч — празаік, лаўрэат прэміі Гедройца за 2011 год;
Малгажата Бухалік — перакладчыца, прамоўтарка беларускай літаратуры ў Польшчы;
Адам Паморскі — перакладчык, прэзідэнт Польскага ПЭН-Клуба;
Пётр Казакевіч — дырэктар Польскага інстытута ў Мінску, радца-пасланнік (ганаровы сябра, без права голасу);
Лешак Шарэпка — надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь (ганаровы старшыня журы, без права голасу).