Беларуская літаратура ў кніжным Ляйпцыгу
14 сакавіка 2013
Акрамя гэтага на прылеглым прэс-стэндзе Е505 OstSüdOst адбудуцца дыскусіі і сустрэчы з беларускімі літаратарамі.
Расклад выступаў
14 сакавіка
Пра стан сучаснай беларускай прозы раскажа арт-дырэктар кнігарні “логвінаЎ” Павал Касцюкевіч. Пачатак а 14-й.
У дыскусіі, прысвечанай фемінізму ва Усходняй Еўропе, возьме ўдзел Таццяна Заміроўская. Пачатак а 16-й.
15 сакавіка
У дыскусіі “У пошуках ідэнтычнасці” разам з украінцам Міколам Рабчуком і Аднай Ротэнберг возьме ўдзел Валянцін Акудовіч. У дадатак спадар Валянцін прадставіць нямецкі пераклад сваёй кнігі “Код адсутнасці”. Пачатак а 13-й.
У дыскусіі “Тэатральны ландшафт” разам са сваімі ўкраінскімі і польскімі калегамі возьме ўдзел драматург Андрэй Курэйчык. Пачатак а 14-й.
У дыскусіі, прысвечанай авангарду, возьме ўдзел Артур Клінаў. Пачатак а 15-й.
У сустрэчы “Беларусь у фокусе” возьмуць удзел Віктар Марціновіч і Вальжына Морт, якая прадставіць нямецкія пераклады. Пачатак а 16-й.
16 сакавіка
На літаратурнай сустрэчы “Гарызонты Еўропы” разам з Сяргіем Жаданом і Джаанай Батор возьме ўдзел Уладзімір Арлоў. Пачатак а 13-й.
На літаратурнай сустрэчы “Планета Лірыка” разам Астапам Слівінскім возьме ўдзел Вальжына Морт. Пачатак а 14-й.
А адкрые беларускія выступы 14 сакавіка фотавыстава “Схаваная Беларусь” Андрэя Лянкевіча. Пачатак у 14.30.