№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Расійскую прэмію Белкіна атрымала Ірына Павалоцкая

18 сакавіка 2013

Расійскую прэмію Белкіна атрымала Ірына Павалоцкая
Сёлета, паводле словаў каардынатара прэміі Наталлі Івановай, журы цікавіла развіццё сапраўдных пушкінскіх традыцый. Іванова падкрэсліла, што твор-пераможца — гэта сапраўдная літаратура, якая “застанецца з намі”.

Лаўрэат атрымала грашовую ўзнагароду ў памеры 150 тысяч расійскіх рублёў. Астатнія фіналісты атрымаюць па 50 тысяч. Цырымонія ўзнагароджання прайшла 13 сакавіка.

Прэмія Белкіна была заснаваная ў 2001 годзе фондам “Руская літаратурная ініцыятыва”, які ўзначальвае крытык і публіцыст Наталля Іванова. Адзіную прэмію, названую ў гонар выдуманага героя, падтрымлівае фонд Барыса Ельцына. У журы прэміі заўсёды ўваходзяць пяць чалавек — па колькасці аповесцяў Белкіна.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

340