№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр класік афрыканскай літаратуры Чынуа Ачэбэ

23 сакавіка 2013

Памёр класік афрыканскай літаратуры Чынуа Ачэбэ
Як піша The Independent, Ачэбэ памёр у шпіталі, куды трапіў праз кепскае самаадчуванне ў пачатку тыдня.

Чынуа Ачэбэ зрабіўся сусветна вядомым пасля выхаду рамана “Things Fall Apart”. Кніга выйшла ў 1958 годзе і стала самай чытанай у Афрыцы. Агулам яна была перакладзеная больш чым на 50 моваў і прададзеная тыражом больш за 10 мільёнаў копій.

У 2007 годзе Ачэбэ атрымаў літаратурную прэмію “Міжнародны Букер” за ўнёсак у сусветную літаратуру.

Чынуа Ачэбэ быў адным з першых студэнтаў Ібаданскага ўніверсітэта, заснаванага ў 1948 годзе. Ён пачаў вывучаць медыцыну, аднак затым пераключыўся на ангельскую гісторыю і багаслоўе. Пасля заканчэння ўніверсітэта пачаў у ім выкладаць.

У канцы 1960-х Чынуа Ачэбэ быў дыпламатам у самаабвешчанай рэспубліцы Біяфра. Акрамя таго, працаваў на радыё.

У 1990-х пісьменнік пераехаў у ЗША. Ён напісаў больш за 20 кніг, сярод якіх раманы “Arrow of God” (1964), “A Man of the People” (1966). Ачэбэ выкладаў літаратуру, у яго было некалькі дзясяткаў ступеняў ва ўніверсітэтах Афрыкі, Еўропы і Амерыкі.

Чытайце таксама

351