Адам Глобус уручыць сваю “Залатую літару”
26 сакавіка 2013
Сёлета ў шорт-лісце “Залатой літары” 5 кніг:
Валянцін Акудовіч “Кніга пра нішто”;
Уладзімір Арлоў “Пакуль ляціць страла”;
Алесь Бяляцкі “Асвечаныя беларушчынай”;
Сяргей Календа “Кантынентальны сняданак”;
Наста Манцэвіч “Птушкі”.
Пачатак у 18.30.
Пра прэмію:
“Залатая літара” — штогадовая літаратурная прэмія, якую ўручае пісьменнік Адам Глобус за найлепшую кнігу году. Уручаецца з 2004. Уганараванне традыцыйна адбываецца ў сакавіку і праходзіць у маленькіх кавярнях і кнігарнях Мінска. Лаўрэатамі прэміі ў розныя гады рабіліся Сяргей Харэўскі, Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Андрэй Федарэнка. Памер прэміі складае сто еўра.