У Харватыі пачалася кампанія за чытанне ўголас
15 красавіка 2013
Першыя чытанні прайшлі ў найбуйнейшым бібліятэчным цэнтры Заграба. Там былі абвешчаныя вынікі мінулага даследавання і там жа бацькоў знаёмілі са спецыяльнымі тэхнікамі чытання. Аказваецца, пры вусным чытанні дзецям неабходна бачыць актыўную міміку і жэсты — такім чынам дзеці, што слаба чуюць, і дзеці з сіндромам Даўна лепш разумеюць змест кнігі. Гэтыя тэхнікі скіраваныя на актыўнае ўзаемадзеянне з дзіцем, стымулююць яго самастойна прамаўляць гукі, рэагаваць на сюжэт, асвойваць новыя жэсты.
Мерапрыемствы, што рэкламуюць чытанне ўголас, будуць праводзіцца ў Харватыі ўвесь год. ЮНІСЕФ будзе забяспечваць трэнінгі для дактароў-педыятраў, дзе раскажуць пра карысць такіх практык, а самыя бедныя сем'і змогуць атрымаць дзіцячыя кнігі бясплатна.