№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

З нецэнзурнай калыханкі зробяць фільм

15 красавіка 2013

З нецэнзурнай калыханкі зробяць фільм
Для экранізацыі кампанія абрала адразу двух прадусараў: Карэн Розэнфельт (прадусавала фільмы сагі “Прыцемкі”, а таксама мультфільм “Элвін і бурундукі”) і Эрвіна Стофа (браў удзел у працы над фільмамі “Матрыца” і “Я — легенда”). Сцэнаром зоймуцца Кен Марына і Эрык Аям, якія працавалі раней над тэлепраектамі. Кінакампанія пакуль не анансавала дату выхаду карціны і яе акторскі склад.

Аўтар “Go the Fuck to Sleep” — амерыканскі прафесар літаратуры Адам Мэнсбах. Паводле яго словаў, ён напісаў твор у 2011 годзе пасля беспаспяховых спробаў пакласці спаць сваю двухгадовую дачку. Кароткая кніга складаецца з калыханкі, якая перамяжоўваецца эмацыйнымі просьбамі легчы спаць.

Праз месяц пасля рэлізу кніга заняла першае месца ў рэйтынгу продажаў кнігарні Amazon. Асаблівую вядомасць ёй прынесла тое, што яе аўдыёверсію запісалі некалькі вядомых персон шоў-бізнэсу, напрыклад, нямецкі рэжысёр Вернэр Херцаг і амерыканскі актор-парадыст Кевін Полак. Самай вядомай пастаноўкай стала версія Сэмюэла Л. Джэксана. Пра планы прыцягнуць яго да кінаэкранізацыі пакуль не паведамлялася.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

424