На ірландскай манеце змясцілі цытату Джойса з памылкай
16 красавіка 2013
Кіраўнік Цэнтральнага банка Патрык Хонахан адзначыў: “Дызайн манеты, у якім арыгінальна спалучаныя партрэт і канцэпцыя, адлюстроўваюць асобу Джойса як адну з найбуйнейшых фігураў мадэрнісцкага руху”.
Цытата ўзятая з часткі, калі адзін з двух галоўных герояў, Стывен Дэдал, ідзе берагам Сэндымаўнта ў родным пісьменніку Дубліне.
Джойс пісаў: “Ineluctable modality of the visible: at least that if no more, thought through my eyes. Signatures of all things I am here to read” (“Непазбежная мадальнасць бачнага: сама менш тое, калі не болей, маёй думкай кіруюць мае вочы. Подпісы ўсіх рэчаў, што я прыйшоў сюды прачытаць... (пераклад Яна Максімюка)).
Але на 10-еўравай манеце ў другім сказе дададзенае лішняе слова “that”.
Цэнтральны банк Ірландыі абмежаваў чаканку манеты да максімуму ў 10 тысяч адзінак. На гэтым тыдні манету ў Дубліне можна набыць за 46 еўра.