№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Журы расійскай перакладчыцкай прэміі Норы Галь назвала пераможцаў

18 красавіка 2013

Журы расійскай перакладчыцкай прэміі Норы Галь назвала пераможцаў
Як адзначаецца на сайце “Вавілон”, заснавальнікі прэміі — нашчадкі Галь — не змаглі аднагалосна выбраць пераможцу, а таму вырашылі не ўручаць першай прэміі, а прысудзіць некалькі спецыяльных.

Прэміяй “За выразнасць рускай мовы” ўзнагароджаная Надзея Казанцава з Екацерынбурга, якая пераклала апавяданне Стывена Вінсэнта Бэнэ (“Плачущие девы”), напісанае ў 1937 годзе, але стылізаванае пад XIX стагоддзе. Яно паслужыла асновай для фільма-мюзікла “Сем нявест для семярых братоў”, знятага ў 1954.

Спецыяльная прэмія “За блізкасць да своеасаблівасці арыгінала” адышла да Некода Зінгера (Ерусалім), які пераклаў аповесць брытанскага пісьменніка Дэніса Сілка (“Молинью и Костиган”). Трэцяя спецыяльная прэмія была прысуджаная за пераклад дзіцячай літаратуры, атрымала яе Таццяна Баравікова (Таронта) за кнігу К’яртана Поскіта (“Агата Воробей и летающая голова”), напісаную ад асобы дзяўчынкі-школьніцы.

Усе тры лаўрэаты сталі ўладальнікамі прэмій у памеры 20 тысяч расійскіх рублёў кожная. Усяго на прэмію Норы Галь прэтэндавала дзевяць аўтараў, у тым ліку перакладчыкі апавяданняў Фіцджэралда і Хілары Мэнтэл, двухразовай уладальніцы брытанскага “Букера”. У афіцыйнай заяве заснавальнікаў адзначаецца, што менавіта два апошнія пераклады спачатку былі іх фаварытамі.

Прэмію Норы Галь, аднаго з найбуйнейшых рускіх перакладчыкаў з ангельскай і французскай моваў другой паловы XX стагоддзя, заснавалі яе спадчыннікі — літаратурны рэдактар ​​і крытык Эдварда Кузьміна, а таксама перакладчык і крытык Дзмітрый Кузьмін. Упершыню прэмія была ўручаная ў 2012 годзе, у стогадовы юбілей Норы Галь.

Чытайце таксама

316