Расійскі мільярдэр купіў рукапіс “Сняданку ў Тыфані”
30 красавіка 2013

84-старонкавы тэкст “Сняданку ў Тыфані” быў надрукаваны Капотэ ў 1958 годзе для выдавецкага дома Random House. Рукапіс змяшчае шматлікія аўтарскія пазнакі, у тым ліку аб змене імя галоўнай гераіні з Коні Густафсан (Connie Gustafson) на Холі Голайтлі (Holly Golightly).
Першапачаткова правы на “Сняданак у Тыфані” набыў часопіс Harper's Bazaar, аднак ён адмовіўся ад публікацыі рамана праз “сумнеўны” вобраз галоўнай гераіні — маладой дзяўчыны, якая жыве за кошт багатых палюбоўнікаў. У Harper's Bazaar правы на раман выкупіў часопіс Esquire, дзе ў 1958 годзе і быў упершыню надрукаваны “Сняданак у Тыфані”. Амаль адначасова з публікацыяй рамана ў Esquire “Сняданак у Тыфані” выпусціла ў выглядзе кнігі выдавецтва Random House.
У 1961 годзе на экраны выйшла экранізацыя рамана, галоўную ролю ў якой грала Одры Хэпберн. Фільм “Сняданак у Тыфані”, зняты рэжысёрам Блэйкам Эдвардсам, быў уганараваны дзвюма прэміямі “Оскар”.