№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Даніі выйдзе фільм пра Астрыд Ліндгрэн

22 траўня 2013

У Даніі выйдзе фільм пра Астрыд Ліндгрэн
Паводле словаў стваральніцы, творчасць Ліндгрэн ёй вельмі блізкая, і ў стужцы Крыстэнсэн плануе перадаць працэс стварэння вядомых казак пісьменніцы праз прызму яе нялёгкага лёсу. Праца над фільмам будзе завершаная ў 2014 годзе, а прэм’ера запланаваная на пачатак 2015.

Адной з цэнтральных тэмаў стужкі “Астрыд” будуць адносіны паміж пісьменніцай і яе сынам Ларсам. Зацяжараўшы ў 18-гадовым узросце (у 1926) ад жанатага мужчыны, Астрыд аддала сына ў дацкую прыёмную сям’ю, бо не мела магчымасці клапаціцца пра хлопчыка. Пазней, знайшоўшы пастаянную працу, пісьменніца забрала хлопчыка, а ў 1934 годзе нарадзіла дачку Карын, для якой, дарэчы, прыдумала першыя гісторыі пра Піпі Доўгуюпанчоху, якія пазней леглі ў аснову аповесцяў. Сярод кніг пісьменніцы, якія з дзяцінства знаёмыя многім з нас, — казкі пра Эміля з Лёнебергі, Малога і Карлсана, серыя апавяданняў пра Кале Блюмквіста, аповесці “Міё, мой Міё” і “Роні, дачка разбойніка”.

Нагадаем, Астрыд Ліндгрэн памерла ў 94-гадовым узросце ў 2002 у Стакгольме. Яе імем названая прэстыжная міжнародная прэмія за ўнёсак у дзіцячую літаратуру, цырымонія ўручэння якой штогод праходзіць у Швецыі.

Чытайце таксама

661