№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

З'явіўся новы сайт "Народныя казкі для дзетак"

30 лістапада 2009

З'явіўся новы сайт
19 аўтэнтычных беларускіх казак, сабраных і запісаных Алегам Хаменкам, лідэрам гурта “Палац”, змешчаныя на сайце для бясплатнага спампоўвання.

– Сёння дзеці вельмі мала цікавяцца беларускай культурай. Беларуская мова практычна не выкарыстоўваецца, але ж менавіта мова і ёсць асноўным правадніком у разуменні і ўсведамленні сваёй культуры. Таму вельмі важна, каб бацькі не толькіі чыталі беларускія казкі, але і навучыліся іх расказваць І не абавязкова так, як я. Паспрабуйце па-свойму. І тады вы адчуеце, што гэта і ёсць цудоўнае духоўнае багацце, якое вы перадаяце сваім дзецям, – заклікае Алег Хаменка.

Таксама адна з мэтаў стварэння праекту – яшчэ раз звярнуць увагу дарослых на тое, якія правы дзяцей не заўжды выконваюцца.

– У праекце “Беларускія народныя казкі для дзетак” знаходзяць свой адбітак усе правы дзіцяці: гэта права на паўнавартасную і поўную любові сям’ю, права на якасную адукацыю, права на рознабаковае і паўнавартаснае развіццё, права на свабоду самавыяўлення, права ведаць культуру свайго народа, – тлумачыць прадстаўнік Дзіцячага фонда ААН (ЮНІСЭФ) у Беларусі Юры Аксамітны.

Акрамя таго, на сайце можна знайсці ілюстраваную Канвенцыю па правах дзіцяці, а таксама разнастайныя гульні для развіцця дзіцяці.

Праект існуе дзякуючы працы аўтараў ідэі Алега Хаменкі і Юліі Ляшкевіч, каардынатараў Юлiі Навiчонак і Наталлі Александровіч, мастака Юлiі Рудзiцкай, дызайнера Юліі Галавіной, рэдактара Багдана Арлова, карэктара Кацярыны Шобік, псіхолага Сяргея Папова.
паводле mama_papa_by

Чытайце таксама

647