Прэмію Кафкі ўручылі Амосу Озу
6 чэрвеня 2013
Творы 74-гадовага Амоса Оза перакладзеныя больш чым на 40 моваў свету. У 2009 годзе ён быў адным з прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.
Міжнародная прэмія Франца Кафкі была заснаваная ў 2001 годзе, яе уручае мэрыя Прагі — горада, дзе жыў і нарадзіўся пісьменнік, — сумесна з Таварыствам Кафкі. Прэмія прысуджаецца аўтару, чые творы “звернутыя да ўсіх чытачоў незалежна ад іх паходжання, нацыянальнасці і культуры”.
Лаўрэатамі прэміі ў розныя гады былі Гаральд Пінтэр, Эльфрыда Елінэк, Харукі Муракамі, а таксама Вацлаў Гавэл.