№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Найбуйнейшую нямецкую прэмію ўручылі Сібіл Левічараў

6 чэрвеня 2013

Найбуйнейшую нямецкую прэмію ўручылі Сібіл Левічараў
Раманы нямецкай пісьменніцы вылучаюцца “невычэрпнай энергіяй, магутным апавядальным уяўленнем і моўным багаццем”, — падкрэслівае журы прэміі, якая ўручаецца штогод Акадэміяй нямецкай мовы і літаратуры ў Дармштаце. Сібіл Левічараў, якая нарадзілася ў 1954 годзе ў Штутгарце ў сям'і балгарына і немкі, — аўтар сямі раманаў і некалькіх зборнікаў эсэ.

Грашовы памер самай прэстыжнай нямецкай літаратурнай прэміі, што носіць імя паэта і драматурга Георга Бюхнера, складае 50 тысяч еўра. Узнагароду ўручаюць з 1951 году. Яе лаўрэатамі былі, у прыватнасці, Гюнтэр Грас, Генрых Бёль, Эльфрыда Елінэк, якія пазней атрымалі Нобелеўскую прэмію.
паводле litakcent.com

Чытайце таксама

393